|
|
 |
|
Зэкаў, А.М, Кенгуру ці кенгура?: казкі і вершы.
Мінск : Народная асвета, 2013. — 94 с. — ISBN 978-985-03-2096-4.
Кніга Анатолія Зэкава «Кенгуру ці кенгура?» — гэта захапляючае падарожжа ў таямнічы свет казак і вясёлых гісторый, якія здараюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, а таксама з іх сябрамі — братамі нашымі меньшымі. Вандруючы, юныя чытачы змогуць таксама навучыцца правільна і хутка вымаўляць скорагаворкі і праверыць сябе ў адгадванні загадак.
Адрасуецца навучэнцам пачатковых класаў, іх бацькам і настаўнікам. |
 |
|
Пшанічны каласок: беларускія народныя казкі: для чытання дарослымі дзецям / склад. Г.М. Малей
Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — 128 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0723-6.
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі «Ганарыстая варона», «Зайкава хатка», «Лісіца — хітрыца», «Не сілай, а розумам», «Як кот звяроў напалохаў» і іншыя. Цудоўны свет казак напоўніць душы маленькіх чытачоў добрымі пачуццямі, дапаможа ўбачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць. |
 |
|
Самы разумны: беларускія народныя казкі: для чытання дарослымі дзецям / уклад. Н.Ф. Філіповіч.
Мінск : Беларус. Энцыкл імя П. Броўкі, 2013. — 104 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0693-2.
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі «Стары бацька», «Шаптуха», «Пану навука», «Як мужык гусей дзяліў». |
 |
|
Мушынская, Т.М. Хто ў лесе самы смелы?: вершы.
Мінск : Звязда, 2015. — 96 с.: іл. — ISBN 978-985-575-050-6.
Вершы, змешчаныя ў зборніку вядомай паэтэсы Таццяны Мушынскай, адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор году, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету
Кніга будзе цікавая малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, а таксама бацькам для сумеснага чытання з дзецьмі. |
|
|
|
 |
|
У свеце казкі: беларускія народныя казкі: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 64 с.: іл. — ISBN 978-985-18-2642-7. |
 |
|
Павучальныя казкі: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 64 с.: іл. — ISBN 978-985-18-2638-0. |
 |
|
Мудрыя народныя казкі: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 64 с.: іл. — ISBN 978-985-18-2639-7. |
 |
|
Лепшыя казкі для маленькіх: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 64 с.: іл. — ISBN 978-985-18-2641-0. |
 |
|
Бабуліны казкі: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 64 с.: іл. — ISBN 978-985-18-2637-3. |
 |
|
Кебіч, Л.А. Як Алеся пальчыкі лічыла: вясёлыя апавяданні: для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту.
Мінск : Народная асвета, 2016. — 23 с.: іл. — (Бібліятэка Асветніка). — ISBN 978-985-03-2516-7.
Ёсць жаданне падняць сабе настрой і ад душы пасмяяцца? Гэта кніжка для вас! Пісьменніца Людміла Кебіч радуе чытачоў вясёлымі апавяданнямі — мініяцюрамі пра тое, што можна пачуць ад маленькіх «філосафаў», сыноў і дачок, унукаў і унучак. Чытайце кнігу ўсёй сям’ёй і ўсміхайцеся.
Кніга зацікавіць не толькі маленькіх чытачоў, але і іх бацькоў, таму што змяшчае шмат мудрых выхаваўчых падказак. |
 |
|
Пашкоў, Г.П. Вясёлыя канікулы: апавяданні і вершы: для дзяцей мал. шк. узросту / маст. А.П. Каршакевіч
Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. — 96 с.: іл. — Сучасныя пісьменнікі — дзецям). — ISBN 978-985-11-0892-9.
Здаецца, кожны школьнік любіць і вельмі чакае надыход летніх канікул. Колькі неверагодных адкрыццяў, цікавых падарожжаў можна зрабіць у гэты час. Максімка і Лёшка таксама любяць канікулы. Малым гарэзам ўсё цікава: адкуль пашла назва мясціны, у якую яны прыязджаюць на летні адпачынак, чаму нельга пакаштаваць юшкі з залатога карася і шмат чагу яшчэ. на ўсе гэтыя пытанні абавязкова знойдзецца адказ на старонках новай кнігі Г.П. Пашкова. |
 |
|
Баравікова, Р.А. Свята ў хату: народны каляндар часопіса «Вясёлка»
Мінск : Адукацвя і выхаванне, 2015. — 40 с.: іл. — ISBN 978-985-471-759-3.
Гэты незвычайны казачны каляндар правядзе дзяцей і дарослых па сцяжынках старажытных беларускіх свят.
Да кожнага свята вядомая пісьменніца Раіса Баравікова напісала займальную казачную гісторыю «Шчадрэц» (студзень), «Масленіца» (люты), «Гуканне вясны» (сакавік), «Вербніца» (красавік), «Юр’я» (май), «Сёмуха» (чэрвень), «Купалле» (ліпень), «Жніво» (жнівень), «Багач» (верасень), «Пакровы» (кастрычнік), «Дзяды» (лістапад), «Каляды» (снежань). Яркія героі, цікавыя абрады запомняцца дзецям і дапамогуць захаваць сувязь пакаленняў.
Матэрыялы кнігі будуць карысныя пры падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў у школе, а таксама для сямейнага чытання. |
 |
|
Бутэвіч, А.І. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца: казкі: для дзяцей мал. шк. узросту / маст. Марыя Каратаева.
Мінск : Звязда, 2015. — 48 с.: іл. — (Вясёлы калейдаскоп). — ISBN 978-985-575-028-5.
Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з’явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, небесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. І тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца. |
 |
|
Як Іванка-прастачок дзяцей глядзеў: для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 10 с.: іл. — (У свеце казак). — ISBN 978-985-18-2936-7. |
 |
|
Рэпка: для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Мінск : Харвест, 2014. — 6 с.: іл. — (У свеце казак) — ISBN 978-985-18-2935-0. |
 |
|
Сабака і воўк: беларуская народная казка: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Мінск : Сказ, 2015. — 8 с.: іл. — (Мая любимая книжка) — ISBN 978-985-563-249-9. |
|
|
|
|
|
|