Онлайн-віктарына

d0505838221fa7e830650aca13bb452b
1. Якая вёска Астравецкага раёна ўпамінаецца ў адным з твораў Янкі Купалы?
  • Беразоўка
  • Міхалішкі
  • Альхоўка
2. Прозвішча скульптара, якія стварыў бюст І.Гашкевічу, што знаходзіцца ў цэнтры Астраўца?
  • В. Янушкевіч
  • А. Анікейчык
  • У. Жбанаў
3. Якую сярэднюю школу закончыў Адам Восіпавіч Мальдзіс?
  • Астравецкая СШ№1
  • Гудагайская СШ
  • Градаўшчызненская школа
4. У якім годзе ўдава мастака М. Богуша-Шышкі ледзі Сондэрс прыязджала на Астравеччыну?
  • 1990
  • 1996
  • 1993
5. Вёскі з аднолькавай назвай, якія знаходзяцца ў розных сельскіх саветах Астравецкага раёна
  • Траццякі
  • Рудзішкі
  • Ёдзі
6. Назавіце прозвішча аўтара казак, якая доўга жыла і пісала на Астравеччыне, а нарадзілася на Далёкім Усходзе?
  • Алёна Рыбік
  • Інеса Багдзевіч
  • Вольга Караткевіч
7. З якога па які год, у якім горадзе І. Гашкевіч служыў у Японіі першым расійскім консулам?
  • 1858-1860, Сімода
  • 1856-1860, Нагасакі
  • 1858-1865, Хакадатэ
8. У якім годзе і паводле праекта якога архітэктара пабудаваны касцёл святога Міхала Архангела ў в. Міхалішкі?
  • 1653, К. Пенс
  • 1717, Ф. Растрэлі
  • 1585, М. Казакоў
9. Назва хутара, дзе нарадзіўся разьбяр па дрэве М. Валуевіч
  • Сідарышкі
  • Радзюшы
  • Глушыца
10. У якім годзе ў аграгарадку Міхалішкі быў устаноўлены памятны знак курсантам і тэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, аэрадром якой знаходзіўся на тэрыторыі Астравецкага раёна, недалёка ад вёскі Міхалішкі?
  • 2005
  • 2010
  • 2006
11. Назва вёскі, дзе знаходзіцца экспазіцыя “Дом Казіміра Сваяка”
  • Падольцы
  • Белая Вада
  • Барані
12. Верш якога аўтара пра Астравец самы знакаміты?
  • С. Валодзькі
  • У. Караткевіча
  • Н. Гілевіча
13. Што адлюстравана на гербе Астраўца?
  • Дуб, фарэль
  • Клён, шчупак
  • Ліпа, ласось
14. Назва вёскі, дзе знаходзіцца касцёл св. Георгія
  • Быстрыца
  • Вялікія Свіранкі
  • Кямелішкі
15. Птушка – галоўная гераіня легенды пра Сарачанскія азёры
  • Сокал
  • Сойка
  • Сарока
16. У якім годзе выдадзены “Японска-рускі слоўнік” І.Гашкевіча, якую прэмію ён атрымаў?
  • 1857, Нобелеўская прэмія
  • 1857, Дзямідаўская прэмія
  • 1858, Пушкінская прэмія
17. З якім вядомым рускім пісьменнікам быў звязаны сваяцтвам расійскі сенатар і царскі асветнік, дзед мастака Льва Дабжынскага – Антон Дабжынскі?
  • Фёдарам Дастаеўскім
  • Іванам Ганчаровым
  • Львом Талстым
18. Дзе нарадзіўся Адам Мальдзіс?
  • Расолы
  • Вавяраны
  • Палушы
19. Дзе і калі і адбыўся пленэр мастакоў-скульптараў на Астравеччыне, падчас якога былі зроблены каменныя скульптуры, што размешчаны ў г. Астравец?
  • Варняны, 2008
  • Астравец, 2008
  • Лоша, 2009
20. Што азначае ў перакладзе назва кнігі Алёны Рыбік “La Niña”?
  • Цыклон
  • Імя
  • Атмасферная з’ява
21. У якой вёсцы і ў якім годзе па загаду польскага караля Жыгімонта быў пабудаваны першы драўляны касцёл на Астравеччыне?
  • 1478, Вялікія Свіранкі
  • 1523, Быстрыца
  • 1530, Кямелішкі
22. Колькі замежных моў ведаў Іосіф Гашкевіч?
  • 13
  • 7
  • 10
23. У якім годзе адкрыты памятны знак І.Гашкевічу на аднаіменнай вуліцы ў Астраўцы?
  • 2010
  • 1999
  • 2014
24. У складзе якой вобласці спачатку знаходзіўся наш раён?
  • Маладзечанская вобласць
  • Вілейская вобласць
  • Мінская вобласць
25. Назва акадэміі мастацтваў, якую закончыў Мар’ян Богуш-Шышка
  • Венская акадэмія мастацтваў
  • Берлінская акадэмія мастацтваў
  • Кракаўская акадэмія мастацтваў
Только зарегистрированные пользователи могут проходить этот тест.