Гісторыя бібліятэкі

kotАстравецкая дзіцячая бібліятэка па недакладных звестках была заснавана ў 1963 годзе. Размяшчалася ў пакойчыку незахаващшагася будынка на вул. Ленінскай. Але хутка пераехала ў будынак раённага Дома культуры, дзе знаходзілася да 1988 года. З таго часу дзіцячая бібліятэка мяняла чатыры месцы жыхарства, пакуль не пераехала ў апошні раз — у будынак былога раённага суда – на вул. Энгельса.

Арганізатарам дзіцячай бібліятэкі, першым яе бібліятэкарам была Тумаш Вера Сцяпанаўна. У якасці яе загадччыцы і бібліятэкара адначасова яна прабыла да 1981 года.

Загадчыцамі ў розныя часы былі Пінчук Вольга Пятроўна і Мілешка Надзея Ўладзіміраўна. З 1991 года бібліятэкай загадвае Гірдзей Таццяна Іванаўна. На працягу існавання бібліятэкі тут працавалі ветэраны бібліятэчнай справы: Аляксеева Лідзія Васільеўна, Якавіцкая Ніна Сямёнаўна, Мілаш Тамара Віктараўна. Бібліятэкары актыўна супрацоўнічалі са школай, актыўна праводзілі масавыя мерапрыемствы і індывідуальную работу з чытачамі. Бібліятэка стала метадычным цэнтрам па абслугоўванні дзіцячага чытача ў раёне.

Новы этап у дзейнасці бібліятэкі пачаўся з 1978 года, калі яна ўлілася ў склад раённай ЦБС – стала яе дзіцячым аддзелам. На 01.01. 1978 года кніжны фонд бібліятэкі складаў 18959 экз., абслугоўвалася чытачоў – 1815 чалавек.

Бібліятэка сёння – гэта 2 103 чытачы, якія наведваліся сюды 16 520 разы і якім выдадзена 38 537 дакументаў з фонду бібліятэкі. У штаце працуюць чатыры бібліятэкары.

Прыярытэтнымі накірункамі работы бібліятэкі сёння з’яўляюцца: экалагічнае і эстэтычнае выхаванне, краязнаўчая работа. Бібліятэка цесна супрацоўнічае са школамі Астраўца, цэнтрам пазашкольнай работы, раённым Домам культуры.

Традыцыйна бібліятэка праводзіць  праграму  летняга  чытання “Лета і   кніга”,  Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, Тыдзень экалогіі, Свята прысвячэння ў чытачы, Тыдзень беларускага пісьменства, тэатралізаваныя прадстаўленні, літаратурна-гульнёвыя праграмы, краязнаўчыя ўрокі, урокі дабрыні, здароўя і многае іншае.

Пры бібліятэцы з 1997 года працуе клуб эстэтычнага напрамку “Вясёлка” для падлеткаў.