«Ты ў свеце не адзін»

 

Праект

Астравецкай дзіцячай бібліятэкі

па рабоце з дзецьмі

    з абмежаванымі магчымасцямі здароўя

           “Ты ў гэтым свеце не адзін”

        на 2022 год

 

Абгрунтаванне праекта:

Дзеці ў Беларусі з’яўляюцца вялікай каштоўнасцю і прыярытэтнай для бібліятэк групай. Асаблівага падыхода ў гэтым плане патрабуюць дзеці з абмежаваным магчымасцямі здароўя, жыццё гэтых дзяцей ідзе ў складаных умовах, яно вельмі адрозніваецца ад вобраза жыцця і выхавання здаровых дзяцей.

Роля бібліятэкі ў жыцці асаблівых дзяцей вельмі важная. Для многіх з іх свет адкрываецца менавіта праз кнігу, якая заўсёды лічылася адным з сувязных звенняў паміж людзьмі  пры перадачы жыццёвага вопыта. Кніга лечыць, падтрымлівае чытача, гарманізуе яго ўнутраны свет – і для такіх чытачоў бібліятэкі прадастаўляюць свае фонды.

Іншым дзецям, якія па шэрагу абставін не могуць чытаць самастойна і ўспрымаць прачытанае ўслых, бібліятэка дае магчымасць зносін з аднагодкамі і бібліятэкарамі. Прыцягвае іх да пасільнага ўдзелу ў разнастайных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў бібліятэцы, арганізоўвае мерапрыемствы спецыяльна для такіх дзетак. Гэта ў пэўнай ступені папаўняе дэфіцыт дабрыні, дапамагае дзецям змагацца з пачуццём адзіноты, непаўнацэннасці. Для сваіх асаблівых чытачоў бібліятэка імкнецца стварыць магчымасць для развіцця, задавальнення іх духоўных і пазнавальных запатрабаванняў.

Бібліятэка як сацыяльны інстытут на сучасным этапе прызвана арганізоўваць умовы для бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, садзейнічае іх адукацыйнаму працэсу, творчаму і духоўнаму развіццю асобы, садзейнічае працэсу інтэграцыі гэтых дзяцей у грамадстве, забяспечвае атрыманне неабходнай інфармацыі ў розных галінах ведаў.

Адным з найбольш актуальных накірункаў праекта з’яўляецца рэабілітацыя дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

У час рэалізацыі праекта з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя будуць выкарыстоўвацца разнастайныя формы работы, гульнёвыя праграмы, конкурсы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, экскурсіі і інш.

 

Мэта праекта:

Сацыяльная адаптацыя дзяцей-інвалідаў у сучасным грамадстве, садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы дзіцяці.

 

Задачы праекта:

Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя;

 

Стварэнне ўмоў для развіцця духоўных і пазнавальных патрэб асаблівых дзяцей;

Прадастаўленне асаблівым дзецям магчымасці зносін з аднагодкамі;

 

Пошук новых форм і метадаў у рабоце з асаблівымі дзецьмі і іх бацькамі.

 

Партнёры бібліятэкі ў рэалізацыі праекта:

 

Карэкцыйныя 1- 9 класы Астравецкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 

Асноўныя мерапрыемствы:

 

  1. “Винни-Пух и все-все-все”: ранішнік (да 140-годдзя з дня нараджэння Алана Мілна)

                        студзень                        адказ. Н.І. Козіч

                                                        Г.І.Керэль

  1. “Падары дзецям кнігі”: дабрачынная акцыя (да Міжнароднага дня дарэння кніг)

                      люты                           адказ. Н.І. Козіч

                                                     Т.А. Кошчыч

  1. “В гостях у киносказки”: дзень анімацыі

                      сакавік                          адказ. Н.І. Козіч

                                                                             Г.І.Керэль

  1. “Майстар дзіцячай прозы”: літаратурнае знаёмства (да 120-годдзя з дня нараджэння В.Асеевай)

красавік                       адказ. Н.І. Козіч

                                             Л.М. Сакалоўская

  1. “Это моя семья”: конкурс малюнкаў (да Міжнароднага дня сям’і)

май                             адказ. Г.І.Керэль

  1. “Осень зовёт в школу”: гульнёвая праграма

                     верасень                                        адказ. Н.І. Козіч

                                                                       Л.М.Сакалоўская

  1. “Человек рассеянный с улицы Бассейной”: лялечны спектакль (да 135-годдзя нараджэння С.Маршака)

                     кастрычнік                     адказ. Н.І. Козіч

                                                                       усе супрацоўнікі бібліятэкі

  1. “Чытаем Коласа”: літаратурная акцыя

                      лістапад                         адказ. Н.І. Козіч

                                                                            Т.А. Кошчыч

  1. “Хай-тек-Ёлка”: конкурс крэатыўных елак

                      снежань                           адказ. Н.І. Козіч

                                                          Т.І.Гірдзей

Заг. дзіцячай бібліятэкі:                                   Т.І. Гірдзей

                Намеснік дырэктара Астравецкага РЦКРНіР:    Г.І.Філіповіч

 

Конкурс малюнкаў “Гэта мая сям’я”

 

Да Міжнароднага дня сям’і філіял “Дзіцячая бібліятэка” зладзіла конкурс малюнкаў “Гэта мая сям’я” у карэкцыйным цэнтры.

Дзецям з цэнтра прапанавалі размаляваць падрыхтаваныя размалёўкі на тэму сям’і, бацькоў і дзяцей. Выхаванцы стараліся зрабіць свой малюнак яркім і прыгожым.

 

День анимации «В гостях у киносказки»

 

 

День анимации «В гостях у киносказки» прошёл в детской библиотеке в рамках Недели детской книги.

На мероприятие были приглашены воспитанники Островецкого центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Для них был выбран самый теплый и весенний мультфильм «В гостях у солнышка» по одноименной сказке. Встреча сопровождалась весёлыми играми, танцами, радостью и весельем. Ребята дарили друг другу улыбки, создавая хорошее настроение.

Акцыя: “Падары дзецям кнігі”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да Міжнароднага дня дарэння кніг дзіцячая бібліятэка правяла акцыю “Падары дзецям кнігі”.

З дзіцячымі кнігамі бібліятэкары прыйшлі ў карэкцыйны цэнтр да сваіх сяброў – выхаванцаў цэнтра. Дзеці з задавальненнем атрымалі кнігі, разглядалі малюнкі, дзяліліся адзін з адным, а таксама фатаграфаваліся.

 

 

Ранішнік: «Винни-Пух и все-все-все»

 

Дзіцячая бібліятэка правяла для выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра ранішнік “Винни-Пух и все-все-все”, прысвечаны 140-годдзю пісьменніка Алана Мілна.

Дзеці паслухалі паведамленне пра біяграфію аўтара, пра гісторыю ўзнікнення вельмі  папулярнай дзіцячай кнігі “Віні-Пух”.

Госці адгадвалі разам са сваімі выхавацелямі загадкі пра Віні і яго сяброў, пагулялі ў гульні “Паляванне на сланапатамаў”, “Заклей збаночак”, “Хвост Іа”, “Злажы пазлы”.

Дзеці паглядзелі замежны  мультфільм пра Віні-Пуха і яго рускі варыянт.

Кожны госць атрымаў памятны медаль Віні-Пуха і сувенір.