«Я+Ты=Беларусь»

Тэст-апытанне “Пазнай Беларусь”

Для старшакласнікаў СШ №3 бібліятэка падрыхтала тэст-апытанне “Пазнай Беларусь”.

Школьнікам расказалі цікавыя факты пра нашу краіну, задавалі пытанні, дзяліліся меркаваннямі, а потым прадэманстравалі відэавіктарыну “Пазнай Беларусь”. Усе дружна адказвалі на пытанні віктарыны, каментавалі, расказвалі, у якіх месцах Беларусі пабывалі.

 

 Бібліяграфічны ўрок “Сімвал сучаснай Беларусі” :

(да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

 

Для 11-класнікаў патрыятычнага класа СШ №3 філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла бібліяграфічны ўрок “Сімвал сучаснай Беларусі”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Старшакласнікі паслухалі гісторыю заснавання, фарміравання, развіцця бібліятэкі – сімвала ведаў і пазнання.

Школьнікі паглядзелі займальны відэаролік “Что доступно в Национальной библиотеке Беларуси”, зачыталі падрыхтаваныя загадзя “Цікавыя факты пра Нацыянальную бібліятэку”. Госці вельмі ўважліва слухалі, каментавалі, атрымалі новыя веды.

 

Відэаўрок гісторыі “Памятныя мясціны

Вялікай Айчыннай вайны на Астравеччыне”

 

Да вялікага свята Дня Перамогі філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла відэаўрок гісторыі “Памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны на Астравеччыне”.

Старшакласнікі мелі магчымасць пачуць паведамленне аб генацыдзе насельніцтва Астравецкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб загінуўшых у ваенныя гады мясцовых жыхарах і асабліва прадстаўніках яўрэйскай нацыянальнасці.

Школьнікі пазнаёміліся з кнігай “Памяць. Астравецкі раён”, у якой змяшчаецца шмат інфармацыі на гэтую тэму.

Для 10-класнікаў падрыхтавалі цыкл відэафільмаў “Кропкі памяці. Астравецкі раён” пра помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Астравецкага раёна.

 

Краязнаўчае даследаванне

“Славутыя людзі на Астравеччыне”

10 клас, які ўдзельнічае ў нашым патрыятычным праекце “Я+Ты=Беларусь”, на працягу красавіка правёў краязнаўчае даследаванне “Славутыя людзі на Астравеччыне”.

Старшакласнікі знайшлі інфармацыю пра такіх гістарычных асоб, пісьменнікаў, паэтаў, як: Пётр I, Напалеон, Генрых Сянкевіч, Янка Купала, Мікола Мятліцкі, Валянціна Церашкова, Пётр Машэраў, Міхал Агінскі, Міхась Пазнякоў, Наталля Батракова і інш. Гэтыя людзі ў розны час бывалі на Астравеччыне.

Вучні падрыхтавалі электронную прэзентацыю пра іх і дзяліліся матэрыяламі, якія адшукалі ў сродках інфармацыі. Ббліятэкары дапаўнялі звесткі, абмяркоўвалі цікавыя факты, падзеі на Астравеччыне, звязаныя з гэтымі асобамі.

Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і карысным.

 

Гульнёвае падарожжа “Ведай сваё”

У рамках сумеснага  праекта па патрыятычнаму выхаваню вучняў “Я+ты=Беларусь” філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла вучняў 10 класа на  гульнёвае падарожжа “Ведай сваё”, прысвечанае культуры, гісторыі, фальклору, побыту і традыцям беларусаў.

Школьнікі адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, знаёміліся з народнымі традыцыямі. Для ўдзельнікаў былі прапанаваны заданні-асацыяцыі на веданне беларускіх пісьменнікаў, народных музычных інструментаў і танцаў, беларускай кухні і посуду. Дзеці перакладалі словы на беларускую мову, называлі знакамітых дзеячаў Беларусі, адгадвалі віды народнага мастацтва.

Школьнікі былі актыўныя, уважлівыя, знаходлівыя.

Экспрэс-апытанне “Мае любімыя словы

на роднай мове”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках патрыятычнага праекта “Я+Ты=Беларусь” для вучняў 10 класа СШ №3 філіял «Астравецкая дзіцячая бібліятэка» падрыхтавала пісьмовае экспрэс-апытанне “Мае любімыя словы на роднай мове”.

Школьнікам прапанавалі адказаць на пытанні пра беларускую мову, выканаць заданні, зрабіць пераклад слоў, пазнаёміцца з цытатамі беларускіх класікаў пра мову. Кожны мог паказаць і праверыць сваё веданне беларускай мовы.

 

Патрыятычны ўрок “Мой родны кут, зямля мая”

24 студзеня адбылася першая сустрэча ў рамках  праекта па патрыятычнаму выхаванню “Я +Ты=Беларусь”, які пачаў працаваць у Астравецкай дзіцячай бібліятэцы ў Год гсістарычнай памяці. Удзельнікамі праекта сталі вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Астраўца”. Для іх быў падрыхтаваны патрыятычны ўрок “Мой родны кут, зямля мая”, прыўрочаны да Году гістарычнай памяці. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў размове пра наш родны край, слухалі цікавыя факты пра Беларусь і нашу Астравеччыну.