«

»

Дек 21

У чаканні свята…

collage%d0%bd%d0%be%d0%b2

Хто такі Дзед Мароз і чаму ён прыходзіць толькі зімою,  – з гэтага  пытання пачалося  мерапрыемства “Хутка Новы год” у Астравецкай дзіцячай бібліятэцы.  Прайшло яно  6 снежня для  выхаванцаў Астравецкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Навучэнцы цэнтра ўважліва слухалі  выступленне бібліятэкара  пра  гісторыю ўзнікнення  Новага  года. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся , што Новы год — гэта самае прыгожае і вясёлае  свята. Далей бібліятэкар  расказала  пра  навагоднія традыцыі і абрады.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі  ў віктарыне. Усе разам малявалі Дзеда Мароза і Снягурачку, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. А ячшэ бібліятэкар расказала , як трэба пісаць пісьмы Дзядулю Марозу і куды іх класці, каб атрымаць падарунак пад Новы год.

Мерапрыемства закончылася праглядам  навагодніх мультфільмаў. Кожны удзельнік свята атрымаў салодкі падарунак.

Добавить комментарий