«

»

Мар 27

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Тут ява з казкаю мяжуе”

У межах Тыдня дзіцячай кнігі Астравецкая дзіцячая бібліятэка 26 сакавіка правяла дзень беларускай кнігі.

На пазнавальна-гульнёвую праграму  “Тут ява з казкаю мяжуе” прыехалі наведвальнікі школьнага лагера Гудагайскай СШ. Дзецям расказалі пра беларускія казкі, беларускіх аўтараў, у тым ліку пра юбіляраў У. Мазго і А. Дзеружынскага. Школьнікі  паслухалі песні на іх вершы, даведаліся пра біяграфію паэтаў. Дзеці адказвалі на пытанні віктарын, адгадвалі загадкі і атрымоўвалі за гэта прызы.

Смех і станоўчыя эмоцыі вызвала лялечная пастаноўка беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і ліса”, якую зладзілі для гасцей бібліятэкары. Дзеці з задавальненнем сфатаграфаваліся на памяць.

 

Добавить комментарий