«

»

Янв 06

Гульнёва-пазнавальная праграма “Вясёлага Новага года”

Падчас зімовых канікул на гульнёва-пазнавальную праграму “Вясёлага Новага года” прыйшлі ў бібліятэку дзеці з СШ №1.

Школьнікам расказалі гісторыю ўзнікнення традыцыі ставіць ялінкі на Новы год, нагадалі, як ў іншых краінах называюць  Дзеда Мароза. Дзеці паглядзелі відэаролік пра рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, гулялі ў гульню “Упрыгожым елачку”, адгадвалі загадкі, гулялі ў квэст-гульню “Знайдзі мышку – сімвал 2020 года”. З цікавасцю госці ўдзельнічалі ў музыкальнай мультвіктарыне па навагодніх мультфільмах.

У канцы традыцыйна паглядзелі мультфільм, які называўся “В лесу родилась елочка”. І канешне, усе дружна падпявалі самую папулярную навагоднюю песеньку пра елку.

 

 

 

 

Добавить комментарий