«

»

Янв 15

Паездка ў Дом Казіміра Сваяка

Астравецкая дзіцячая бібліятэка арганізоўвае паездку

ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Ветразь»

і дапытлівых школьнікаў, якія цікавяцца гісторыяй Астравеччыны,

у Дом Казіміра Сваяка ў в.Барані Астравецкага раёна.

Мерапрыемства прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Казіміра Сваяка, беларускага святара і паэта.

Дзеці ўбачаць экспазіцыю “Дом Казіміра Сваяка” – Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея

 ў вёсцыБарані, наведвальнікам пакажуць сабраныя экспанаты,

якія маюць дачыненне да жыцця і дзейнасці Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка) і яго сям’і.

Школьнікам будзе карысна і цікава пазнаёміцца з гісторыяй свайго раёна

ў асобе паэта, драматурга, святара Казіміра Сваяка,

які прысвяціў сябе служэнню Айчыне і роднаму народу.

Паездка адбудзецца 28 лютага.

Адпраўленне ў 15.00 ад будынка Астравецкай дзіцячай бібліятэкі па вуліцы Караткевіча,5.

 

Добавить комментарий