«

»

Янв 20

Краязнаўчы ўрок “Астравецкі край”

Да 80-годдзя са дня ўтварэння Астравецкага раёна бібліятэка правяла краязнаўчы ўрок “Астравецкі край”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 “Б” класа СШ №2, а таксама 3 “А”, 6 “А” класы СШ №3.

Школьнікі даведаліся пра гісторыю нашай мясцовасці, пра знакамітасцей, якія пабывалі, жылі, нарадзіліся ў нашым раёне.

Цікавай была і інфармацыя пра гісторыю ўтварэння Астравецкага раёна і паступовае яго развіццё.

Дзеці паглядзелі відэафільм, прысвечаны Астравеччыне, пагулялі ў краязнаўчую гульню з конкурсамі “Хто адкажа хутчэй”, “Я ведаю пяць назваў”, “Праўда гэта, ці не”.

 

Добавить комментарий