«

»

Янв 28

Акцыя “Бібліятэка збірае сяброў”

Дзіцячая бібліятэка заўсёды сябруе з дзецьмі розных узростаў і інтарэсаў. Падтрымлівае стасункі і са школьнікамі, і з дашкольнікамі, а таксама з асаблівымі дзецьмі.

На гэты раз супрацоўнікі бібліятэкі вырашылі завітаць да сваіх добрых знаёмых у карэкцыйны цэнтр з акцыяй “Бібліятэка збірае сяброў”.

Дзецям раздалі буклеты пра дзіцячую бібліятэку, пазнаёмілі іх з маляўнічымі і гульнёвымі дзіцячымі кнігамі, а таксама запрасілі прыязджаць у госці ў бібліятэку, дзе выхаванцаў цэнтра заўжды чакаюць цікавыя кнігі, часопісы, цацкі, размалёўкі, любімыя мульцікі і добры настрой.

Добавить комментарий