«

»

Фев 19

Экскурсія “Пасябруйце з кнігай”

Дзіцячая бібліятэка запрасіла выхаванцаў яслі-сада №4 на экскурсію “Пасябруйце з кнігай”, каб пазнаёміць дашкольнікаў з бібліятэкай.

Малышы з цікавасцю слухалі і запаміналі  асноўныя паняцці – “бібліятэка”, “абанемент”, “кніжны фонд”, “чытацкі фармуляр”, “чытальная зала”.

Разам з бібліятэкарам дзеці ўзгадвалі правілы абыходжання з кнігай, правілы паводзін у бібліятэцы. З ахвотай малышы пагулялі ў гульні “Што любіць кніжка?”, “Адгадай казку”, “Адгадай, чый галасок?”, размяліся на фізхвілінцы. Спадабаўся дашкалятам конкурс “Загадкі+цацкі”, дзе трэба было адгадаць беларускія народныя казкі і адшукваць іх герояў у выглядзе цацак.

Дзецям таксама паказалі лялечную пастаноўку па беларускай народнай казцы “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Самым запатрабаваным месцам падчас экскурсій у бібліятэцы аказваецца гульнявы пакой. Тут дзеці пагулялі, адпачылі, пазнаёміліся з гульнявымі кнігамі.

І на гэты раз дашкольнікам спадабалася ў бібліятэцы, яны абяцалі прыходзіць сюды разам з бацькамі.

Добавить комментарий