«

»

Мар 01

Экскурсія ў бібліятэку “Пабывайце ў кніжным царстве”

Весела, актыўна і пазнавальна прайшла для 1 “В” класа СШ №3 экскурсія ў бібліятэку “Пабывайце ў кніжным царстве”.

Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, у прыватнасці, з яе аддзеламі – абанемент, чытальная зала. Даведаліся, як запісацца ў бібліятэку, хто такія чытачы, як працуюць бібліятэкары, што такое бібліятэчны фонд.

Дзеці шмат пыталіся, дзяліліся сваімі ведамі пра кнігі, бібліятэку, называлі любімыя творы. З дапамогай малюнкаў школьнікі дапамаглі бібліятэкару нагадаць правілы карыстання кнігай і бібліятэкай. З ахвотай адгадвалі першакласнікі загадкі па казках, гулялі ў гульні “Ці добра ты ведаеш казкі”, “Лятае, не лятае”, “Я, не я”, “Казкі ад Нязнайкі”, удзельнічалі ў конкурсе “Вокладка для кнігі”, казачнай віктарыне. З радасцю наведвальнікі патанцавалі на фізхвілінцы “Бабка Ёжка выгляни в окошко”.

У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі спецыяльныя бібліятэчныя напаміналкі “Правілы карыстання кнігамі і правілы паводзін у бібліятэцы”.

Школьнікам прапанавалі паглядзець сучасны і смешны мультфільм “Рэпка”, а потым усе з ахвотай пагулялі ў гульнявым пакоі і многія запісаліся ў бібліятэку. Маленькія наведвальнікі абяцалі прыходзіць у бібліятэку і шмат чытаць, каб стаць разумнымі, адукаванымі і цікавымі асобамі.

Добавить комментарий