«

»

Мар 15

Віртуальная кніжная выстава «Дзяцінства, абпаленае вайной»

Дети войны…
Смотрят в небо глаза воспаленные.
Дети войны…
В сердце маленьком горе бездонное.
В сердце, словно отчаянный гром,
Неумолчный гремит метроном.
Илья Резник

Вайна ў сотні разоў страшней, калі бачыць яе дзіцячымі вачыма …

Звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі трывалі пазбаўлення і пакуты. У іх не было часу на дзяцінства. Ім было вельмі страшна. Але яны здолелі перамагчы разам з дарослымі. Віртуальная выстаўка “Дзяцінства, абпаленае вайной” дазволіць акунуцца ў той цяжкі час, зірнуць на вайну вачыма дзяцей.

 

Баторын, Ф. Б. Чорны год : мастацка-дакументальная аповесць / Фелікс Баторын ; [аўтар уступнага артыкула І. П. Герасімава]. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. — 277, [2] с., [2] л. іл. — (Дзеці вайны)

Аповесць «Чорны год» знаёміць чытача з рэальнымі падзеямі, але расказвае пра іх мастацкім словам. Падзеі, пра якія апавядае аўтар, сын аднаго з галоўных герояў аповесці, адбываліся ў чэрвені — снежні 1941 года ў Беларусі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, героі аповесці спазналі кашмар нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і волі да барацьбы, стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.

  Бензярук, Р. М. Сустрэча ў зялёным жыце : ад аповесці да навелы / Расціслаў Бензярук. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. — 206, [2] с. — (Дзеці вайны)

Хто яны, дзеці вайны? Ім давялося нарадзіцца і падрастаць пад грукат кананады, мужна абараняць Айчыну. Вайна не абышла ніводнага з нас, у многіх сем’ях пасля гадоў страт і нягод не стала родных і сваякоў.

Расціслаў Бензярук, які ўбачыў свет падчас ваеннага ліхалецця, занатаваў у памяці цяжкія дні ў біяграфіі сваёй краіны. У кнізе аўтар дзеліцца таксама ўласнымі ўспамінамі. Аповед дапаўняюць звесткі аб калегах па пяры.

Галіноўская, Н. В. Няма даравання вайне : вершы і паэма / Ніна Галіноўская. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 63, [2] с. — (Дзеці вайны)

У новую кнігу Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэма “Пра дзяўчынку Галінку”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна. Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова “патрыятызм”, але гэтае пачуццё – у яе душы, у самой атмасферы яе твораў. Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю – заклікае кожная старонка кнігі.

Гурскі, В. Р. Цяжкая дарога : апавяданні / Васіль Гурскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2010. — 158, [1] с. — (Дзеці вайны)

У кнізе Васіля Гурскага “Цяжкая дарога” апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якая крывавым крылом апякла лёсы не толькі дарослых, але і дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі бацькам ваяваць з акупантамі, здабываючы звесткі для народных мсціўцаў, іх паспяховых баявых аперацый.

Барацьба вялася ў вёсках і гарадах, на чыгунках і лясных дарогах. Многія юныя патрыёты станавіліся сувязнымі, партызанамі атрадаў, са зброяй у руках знішчалі гітлераўцаў.

Усе нарысы дакументальныя, героі – дзеці мужнай Беларусі. Іх подзвігі не забудуцца, а са старонак гэтай кнігі будуць зіхацець стагоддзямі і зваць нашчадкаў на новыя здзяйсненні для праслаўлення Бацькаўшчыны.

Дудзюк, З. І. Выжыць на дарозе смерці : успаміны / Зінаіда Дудзюк. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2013. — 257, [1] с. — (Дзеці вайны)

Кніга апавядае пра жорсткія выпрабаванні, якія выпала перажыць мірнаму насельніцтву і ў прыватнасці дзецям і падлеткам ў гады акупацыі Беларусі войскам фашысцкай Германіі. Успаміны дзяцей-відавочцаў тых падзей яскрава паказваюць, як ім даводзілася выжываць пад дуламі аўтаматаў і жэрламі гармат, у канцэнтрацыйных лагерах і на прымусовай працы ў Германіі, галадаць і мерзнуць, але нават перажыўшы гэтыя выпрабаванні, застацца добрымі і зычлівымі людзьмі.

Жуков, В. И.  Узники “Ладемюле”, или 597 дней неволи : документальная повесть / Валентин Жуков. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 148 с. – (Дети войны).

Осталось совсем немного очевидцев событий Великой Отечественной войны, которые могут рассказать о них новому поколению. Валентин Иванович Жуков – один из них. Документальная повесть «Узники “Ладемюле”, или 597 дней неволи” содержит дневниковые записи, свидетельстующие о трудностях военного времени и тяжелых испытаниях, через которые пришлось пройти самому автору, попавшему в плен в Германию.

Зэкаў, А. М. Параненая памяць : апавяданні. Вершы. Эсэ / Анатоль Зэкаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 85 с. — (Дзеці вайны)

Анатоль Зэкаў нарадзіўся праз дзесяць год пасля вайны. Таму апавяданні, вершы і эсэ, якія склалі кнігу пісьменніка “Параненая памяць”, у пераважнай большасці не столькi пра вайну, дзе ўсё наўкол грымела і палала ў агні, колькі пра тых, хто, набліжаючы светлы Дзень Перамогі, дзеля яе не пашкадаваў жыцця або прыйшоў з вайны паранены і пакалечаны, каб жыць і працаваць за сябе і загінуўшых сяброў. А яшчэ пра тых, хто не дачакаўся з Вялікай Айчыннай сваіх мужоў, сыноў і братоў, што ў нязгаснай памяці назаўсёды засталіся такімі ж маладымі, якiмi яны былi, калі бачылі іх у апошні раз, праводзячы на фронт.

Камейша, К. В. Курганны звон : вершы, балады і паэмы / Казімір Камейша. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 141 с. — (Дзеці вайны)

Казімір Камейша належыць да пакалення паэтаў, што нарадзіліся ў Вялікую Айчынную вайну. Іх яшчэ і сёння, праз дзясяткі гадоў пасля тых страшных падзей, называюць дзецьмі вайны. А ў літаратуру кожны прыйшоў са сваёй тэмай, сваімі вобразамі і героямі. І ў творчасці кожнага арганічна ўплецены суровы голас вайны. Рэхам далёкіх памятных і гераічных падзей прасякнуты і творы К. Камейшы, якія аўтар прапануе чытачу ў кнізе «Курганны звон».

Левановіч, Л. К. Партызанская мадонна : аповесць. Апавяданні / Леанід Левановіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 306, [2] с. — (Дзеці вайны)

У новую кнігу ўвайшлі аповесць «Валанцёр свабоды», апавяданні «Амулет» і «Партызанская мадонна». Аповесць «Валанцёр свабоды» — гэта гераічная старонка жыцця нашага земляка, які ў маладыя гады паехаў з Заходняй Беларусі ў Аргенціну, дзе ўступіў у Камуністычную партыю, потым ваяваў з фашыстамі ў Іспаніі, актыўны ўдзельнік руху Супраціўлення ў Францыі, праз 17 гадоў вярнуўся на радзіму. Гэта твор пра мужнасць і каханне. Героі апавяданняў — ветэраны вайны, нашы сучаснікі, людзі актыўнай жыцёвай пазіцыі, дзяцінства якіх абпаліла Вялікая Айчынная вайна.

Маляўка, М. Беражыце шыпшыну : вершы, балады / Мікола Маляўка. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2013. — 113, [2] с. — (Дзеці вайны)

У паэтычнай кніжцы Міколы Маляўкі “Беражыце Шыпшыну” жыве памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар, равеснік вайны, расказвае аб мужнасці франтавікоў і партызан, мірных жыхароў, аб сіле іх духу, аб тым, як трывожнае рэха далёкіх грымотных гадоў адгукаецца ў нашым часе.

Маладыя нашчадкі герояў вайны вучацца, служаць у арміі, працуюць. І не забываюць сваіх слаўных продкаў, блізкіх і далёкіх. Галоўны іх клопат – пакінуць новым пакаленням мірную спадчыну, зберагчы родную планету ад ядзернай катастрофы.

Пазнякоў, М. П. Хлеб для партызанаў : апавяданні. Эсэ. Аповесць / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 91, [2] с. — (Дзеці вайны)

У новую кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У аснову апавяданняў, эсэ і аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка – непасрэдных яе ўдзельнікаў, а таксама згадкі старэйшых братоў і сясцёр – дзяцей самай крывавай і жахлівай вайны, якія і з’яўляюцца галоўнымі героямі некаторых твораў гэтай кнігі.

Аўтар заклікае быць чуйнымі і міласэрнымі, шанаваць ветэранаў, любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу, адстойваць мір на зямлі.

Подкатик, Е. С.  Точка: повесть / Елена Подкатик. – Минск : Четыре четверти, 2014. – 154с. – (Дети войны).

Основное действие повести «Точка» происходит в Минске в двух временных измерениях – октябрь 2009 года и период оккупации города во время Великой Отечественной войны.

Главная героиня повести Людмила Стаханова принимает участие в Республиканской переписи населения 2009 года. При довольно странных обстоятельствах она знакомится с Миррой Львовной Андреевой – одинокой 92-летней старушкой, бывшей узницей Минского гетто. Эта нечаянная встреча двух женщин показала, что случайностей не бывает. Каждое наше действие может кого-то спасти, а кого-то погубить. Яркое тому подтверждение – невероятные жизненные коллизии Стеллы Андреевой и Минны Браун, судьбы которых тесным образом сплелись с жизнью Людмилы Стаховой.

Чарняўскі, М. На плошчы памяці маёй : вершы, паэмы, балады / Мікола Чарняўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 126, [2] с. — (Дзеці вайны)

“Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…” – гаворыць аўтар кнігі.

Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.

Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх – салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.

Шулякоўскі, У.В. Жыццё за буханку хлеба: апавяданні/ Уладзімір Шулякоўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. — 148, [2] с. — (Дзеці вайны)

Новая кніга сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Шулякоўскага «Жыццё за буханку хлеба» — гэта зборнік нарысаў і апавяданняў, у якіх расказваецца пра нялёгкае жыццё нашых суайчыннікаў падчас Другой сусветнай вайны.

Асноўная прастора развіцця падзей — Мінск і Смілавічы. Героі апавяданняў — людзі, у лёсы якіх нечакана ўвайшла вайна. Сярод іх нямала цікавых асоб.

У кнігу ўключаны цікавыя ўспаміны пра выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя — заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Барыса Дрывоцінава.

Ярашэвіч, І. П.  Васілёк : апавяданні / Іван Паўлавіч Ярашэвіч. –  Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. – 72 с. – (Дзеці вайны).

У кнізе “Васілёк” беларускага краязнаўца Івана Ярашэвіча на гэты раз – тэма Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі. Лёсы дзяцей і тыя падзеі, пра якія расказвае аўтар, так ці інакш звязаны з Чэрвеньшчынай і будуюцца на яго дакументальных вышуках.

Кніга заклікае любіць Радзіму, мацаваць мір, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся.

Добавить комментарий