«

»

Июн 06

Летняя бібліяпалянка “Ура! Канікулы!”

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь”, якое існуе пры дзіцячай бібліятэцы, сабраліся на цікавае мерапрыемства — летняя бібліяпалянка “Ура! Канікулы!”.

Дзеці ў гасціннай атмасферы за самаварам з салодкімі прысмакамі на пляцоўцы каля бібліятэкі дзяліліся сваімі марамі, жаданнямі, распавядалі, як будуць праводзіць лета, якія запланавалі падарожжы. Госці пагулялі ў гульні, пагарталі дзіцячыя кнігі, адгадвалі загадкі. За сталом разам з бібліятэкарамі ўсе смяяліся, жартавалі, кожны расказаў пра свае любімыя прысмакі, пачастункі.

Добавить комментарий